2012-07-05 14:16:46

Сусветнае каталіцкае тэлебачанне “EWTN” адчыняе офіс у Рыме


RealAudioMP3 Сусветнае каталіцкае тэлебачанне “EWTN” (Eternal Word Television Network) адчыняе свой офіс у Рыме. Такім чынам, яно хоча ўзмоцніць сувязь з цэнтрам сусветнага каталіцтва, заявілі 5 ліпеня прадстаўнікі каталіцкага СМІ, заснаванага ў ЗША. За дзень да гэтага прэзідэнт “EWTN” Майкл Ворсоў сустрэўся з Бэнэдыктам XVI, які падзякаваў супрацоўнікам тэлебачання за служэнне і прапаведванне Евангелля на ўсім свеце.

Дзякуючы блізкай прысутнасці да Святога Пасаду, плануецца, што ў эфіры хутка з’явіцца штотыднёвы тэле-часопіс пад назвай “Vaticano”, які будзе прапанаваць аналіз апошніх падзей праз прызму Апостальскай Сталіцы.

Тэлеканал заснавала ў 1981 г. сятра-кларыска Марыя Анжэліка Рыца, больш вядомая як Маці Анжэліка. Сёння “EWTN” налічвае больш за 200 млн гледачоў у 140 краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.