2012-07-05 15:31:11

Папа павіншаваў славакаў са святам святых Кірыла і Мятода


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльную тэлеграму на імя Прэзідэнта Славакіі Івана Гаспаравіча з нагоды свята святых Кірыла і Мятода, якое ў гэтай краіне адзначаецца 5 ліпеня. “Жадаю вам, каб сапраўдныя духоўныя каштоўнасці маглі стаць для кожнага з вас прычынай адноўленага ўдзелу ў служэнні супольнаму дабру, спрыяючы данамізму і гармоніі ў грамадскім і сямейным жыцці вашай краіны”, - напісаў Святы Айцец.

Галоўныя ўрачыстасці ў гонар святых адбыліся ў Нітры. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў. Гэтыя святкаванні пачалі Юбілейны год святых Кірыла і Мятода, якія 1150 гадоў таму пачалі прапаведваць Евангелле сярод народаў, якія жылі на тэрыторыі сённяшняй Славакіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.