2012-07-05 13:44:15

Ліван чакае візіту Святога Айца


RealAudioMP3 Папа хоча прыбыць у Ліван, каб дапамагчы справе міру, маліцца разам з хрысціянамі і мусульманамі і даць імпульс новай атмасферы мірнага суіснавання паміж прадстаўнікамі розных рэлігій. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю нашаму радыё каардынатар Апостальскага падарожжа Святога Айца ў гэту блізкаўсходнюю краіну а. Марван Табет. Святар адзначыў, што праграма падарожжа Бэнэдыкта XVI, запланаванага на 14-16 верасня, была шырока распаўсюджана ліванскімі СМІ, як каталіцкімі, так і свецкімі, што сведчыць аб вялікай зацікаўленасці ліванскага народа ў сустрэчы з Пантыфікам. “Падчас візіту Папа сустрэнецца з мусульманскімі рэлігійнымі лідэрамі. Акрамя таго, адбудуцца сустрэчы з лідэрамі праваслаўя і таксама, у Прэзідэнцкім палацы, ён сустрэнецца з прадстаўнікамі свецкіх, культурных і грамадскіх уладаў краіны. Так Папа будзе мець магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі грамадскай супольнасці Лівана, а не толькі хрысціянамі або католікамі”, - адзначыў святар.

Акрамя таго, каардынатар візіту Пантыфіка падзяліўся, што Папа з асаблівай ўвагай аднясецца да ліванскай моладзі, з якой будзе мець сустрэчу 15 верасня. Гэтай сустрэчы, паводле а. Табета, будзе папярэднічаць спецыяльнае малітоўнае чуванне моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.