2012-07-05 12:57:51

Арцыбіскуп Мюлер: мая місія – дапамагаць навучанню Папы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, новы прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, прызнаўся, што бачыць у сваім прызначэнні вельмі яснае заданне: дапамагаць навучанню Папы, які з’яўляецца настаўнікам Паўсюднага Касцёла, даверанага св. Пятру і апосталам. “Зарам мы жывем у нялёгкія часы і ўсе трохі пакутуем ад секулярызма, але мы не павінны забываць аб трасцэндэнтным вымярэнні, скіраванасці на Бога, а таксама, што вельмі важна для мяне асабіста, развіцці атмасферы блізкасці ва ўсім Касцёле і тут, у Рымскай Курыі, перш за ўсё ў Рымскім Касцёле. Тое, што застаецца вельмі важным – гэта малітва за іншых, супольны удзел у літургіі, любоў да бліжніх і любоў да Бога. У гэтым заключаецца сэнс, цэнтр хрысціянскай веры: калі хочам сказаць, што такое хрысціянства, можна сказаць, што гэта любоў да Бога і любоў да бліжняга. А дзе гэты бліжні? Тут, побач са мной”, - сказаў арцыбіскуп Мюллер.

Арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, 2 ліпеня быў прызначаны прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, а таксама кіраўніком Камісіі “Ecclesia Dei”, Папскай біблійнай камісіі і Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Ён замяніў на гэтай пасадзе кардынала Уільяма Леваду, які сышоў у адстаўку з прычыны дасягнення сталага ўзросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.