2012-07-05 15:10:02

500-годдзе Рэфармацыі: шлях да экуменічнага прымірэння


RealAudioMP3 4-11 ліпеня ў французскім Страсбургу праходзіць міжнародны семінар на тэму 500- годдзя Рэфармацыі, якое будзе адзначацца ў 2017 г. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Інстытут экуменічных даследаванняў. “Семінар у Страсбургу аднаўляе традыцыю экуменічнага дыялогу, адкрытага для ўсіх хрысціян і з’яўляецца адной з ініцыятыў, якія Сусветная лютэранская федэрацыя падрыхтавае з нагоды 500-годдзе юбілею”, - піша сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Газета падкрэслівае, што ў святкаваннях юбілею 2017 г. запрошаны прыняць удзел не толькі пратэстанты, але і ўсе хрысціяне. Аўтар артыкула Рыкарда Бурыгана адзначае, што ў святкаванні юбілею для паслядоўнікаў Хрыста важны яго экуменічны акспект. Ён лічыць, што 500- годдзе Рэфармацыі можа дапамагчы аднове гістарычнай памяці аб падзелах і адраджэнню імкненняў да поўнага адзінства хрысціян.

У артыкуле падкрэсліваецца, што ўпершыню ў гісторыі юбілей Рэфармацыі будзе адзначацца “у эпоху экуменізму”, падобна на тое, як гэта адбывалася ў 1980 г. падчас святкавання 450-годдзя Аўгсбурскага сімвалу веры, які змяшчаў асноўныя ідэі рэфармацыі.

“Osservatore” адзначае, што семінар у Страсбургу пакліканы вызначыць адносіны паасобных Цэркваў да Рэфармацыі, а таксама гісторыю гэтых адносін на працягу стагоддзяў. Рыкарда Бурыгана, аўтар артыкулу у ватыканскай газеце, перакананы, што святкаванне юбілею Рэфармацыі стане нагодай для зразумення, якія меры павінны быць прыняты для пераадолення падзелаў паміж хрысціянамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.