2012-07-04 12:24:09

Бэнэдыкт ХVI выказаў давер кардыналу Бэртонэ


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI выказаў давер кардыналу Бертонэ і падзякаваў за яго добрыя парады на працягу апошняга перыяду. Пантыфік скіраваў спецыяльную тэлеграму да кардынала Дзяржсакратара перад сваім ад’ездам у Кастэль Гандольфа. Святы Айцец адзначыў, што падтрымка яго найбліжэйшага супрацоўніка была асабліва патрэбнай і карыснай у апошнія складаныя месяцы. “Па прычыне несправядлівай крытыкі ў адрас Вашай асобы я пацвярджаю мой асабісты давер да Вас, які я ўжо выказаў у лісце да Вас ад 15 студзеня 2010 г., змест якога застаецца для мяне нязменным”, - напісаў Пантыфік кардыналу Бэртонэ. Папа пажадаў кардыналу Дзяржсакратару апекі Маці Божай і пераказаў сваё благаслаўленне.







All the contents on this site are copyrighted ©.