2012-07-03 15:50:27

Касцёл у Бельгіі стварыў камісію па ахове дзяцей ад педафіліі


RealAudioMP3 1 ліпеня Канферэнцыя Біскупаў Бельгіі стварыла Нацыянальную камісію па ахове дзяцей ад сексуальных злачынстваў. Яе заданнем будзе каардынаванне дзейнасці касцёльных і дзяржаўных устаноў у барацьбе з сексуальным насіллем над дзецьмі. Стварэнне камісіі – чарговая мера з боку біскупаў і настаяцеляў манаскіх кангрэгацый. Менавіта яны ў студзені 2012 г. распрацавалі план супрацьдзеяння педафіліі і заявілі, што жадаюць спыніць маўчанне па гэтай праблеме. Прадстаўнікі Касцёла выказалі жаданне супрацоўнічаць з ахвярамі насілля, дапамагаць ім і прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзейсніў гэтыя ганебныя акты. Іерархі запэўнілі, што зробяць усё для прафілактыкі гэтай з’явы.

Першым выкананнем абяцанняў было адкрыццё так званых “Кантактных цэнтраў” для ахвяр насілля. Задачай новай Камісіі будзе падтрымка гэтых цэнтраў. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі біскупскай канферэнцыі і манаскіх кангрэгацый, адказныя за каталіцкую адукацыю і душпастырства сярод моладзі, а таксама медыкі і псіхолагі.








All the contents on this site are copyrighted ©.