2012-07-03 13:32:14

Генсекі епіскапатаў: у Еўропе існуюць выпадкі абмежавання свабоды Касцёла


RealAudioMP3 У шатландскім Эдынбургу завяршылася сустрэча Генеральных сакратароў Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Беларусь на мерапрыемстве прадстаўляў біскуп Антоні Дзем’янка. На думку ўдзельнікаў, будучыня Еўропы залежыць ад прысутнасці веры ў палітытыцы. “Чалавечы інтэлект, асветлены верай, здольны знайсці адэкватныя адказы на актуальныя палітычныя і эканамічныя выклікі”, - лічаць генсекі еўрапейскіх епіскапатаў і з непакоем падкрэсліваюць, што ў многіх еўрапейскіх краінах існуюць намаганні выдаліць Бога з жыцця народу, зводзячы веру да сферы асабістых адносін.

Удзельнікі форуму адзначылі, што ў Еўропе існуюць выпадкі абмежавання свабоды Касцёла, а нават непасрэднае ўмяшанне дзяржавы ў яго жыццё. Яны лічаць, што Касцёл пакліканы быць голасам грамадства і сведчыць адкрыта аб тым, што чалавек не можа рэалізаваць сябе без Бога.

На сустрэчы было паднята пытанне экуменізму ў Еўропе. Удзельнікі падкрэслілі, што ён часта больш плённы на мясцовым узроўні, чым на міжнародным. Яны адзначылі, “што трэба пераходзіць ад простага супрацоўніцтва да пошуку сапраўднага адзінства”.

Наступная сустрэча Генеральных сакратарароў Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пройдзе ў чэрвені 2013 г. у Варшаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.