2012-07-02 13:43:36

Спёка ў Еўропе: знайсці прахалоду ў касцёле


RealAudioMP3 Касцёлы з’яўляюцца месцамі культу, цішыні, малітвы, спакою і... прахалоды. Асабліва апошняе ацанілі ў гэтыя дні наведавальнікі храмаў Вены, пасля таго, як мінулыя выходныя прынеслі спёку 37,7 градусаў. Субота, 30 чэрвеня, стала самым спякотным днём у аўстрыйскай сталіцы з пачатку метэаралагічных даследаванняў. Пры такіх тэмпературах, 26 градусаў у саборы св. Стэфана і 21 градус у касцёле св. Міхала, гэта сапраўднае выратаванне.

У прошлым годзе Касцёл у Аўстрыі выступіў з незвычайнай ініцыятывай, запрасіўшы турыстаў у перыяд экстрэмальнай спёкі “адпачыць душой і целам” у каталіцкіх храмах. Менавіта ў касцёлах звычайна пануе “прыемная” тэмпература, што дапамагае пазбегнуць праблем з самапачуццём. Натхняльнікі ініцыятывы назвалі храмы “полюсам прахалоды”. Пробашч катэдры св. Стэфана ў Вене кс. Антон Фабер лічыць, што не толькі тэмпература ў храмах, але і малітва ў іх, з’яўляецца тым, што можа добра “астудзіць розум”.







All the contents on this site are copyrighted ©.