2012-07-02 16:30:43

Магчыма хуткая беатыфікацыя Яна Паўла I


RealAudioMP3 Біскуп Энрыка даль Коволо, пастулатар беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла І, 17 кастрычніка прадставіць у Кангрэгацыю па справах Кананізацыі 2-томны матэрыял, у якім пацвярджаецца гераічнасць цнот кандыдата на алтары. У першым томе знаходзяцца сведчанні асоб, якія непасрэдна ведалі Альбіна Лучані, а у другім сабраныя гістарычныя матэрыялы аб постаці папы Яна Паўла І. Калі меркаванне экспертаў і членаў Кангрэгацыі будзе станоўчым, наступствам стане апублікаванне дэкрэту аб гераічнасці цнот Яна Паўла І і наданне яму тытулу Слуга Божы. Для беатыфікацыі будзе неабходна прызнанне цуду праз яго заступніцтва.

Альбіна Лучані (1912-1978) быў з 1958 па 1969 гг. ардынарыем дыяцэзіі Вітторыё-Вэнэта, а пазней патрыярхам Венецыі. У 1973 г. атрымаў кардынальскі берэт. 26 жніўня 1978 г. быў выбраны Папам з імем Ян Павел I. Ён раптоўна памёр праз 33 дні пасля пачатку свайго пантыфікату – 28 верасня 1978 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.