2012-07-02 15:58:10

Германія: Касцёл ганарыцца новым прызначэннем кардынала Мюлера


RealAudioMP3 Касцёл у Германіі з радасцю прыняў навіну аб прызначэнні Біскупа Рэгенсбурга Герхарда Людвіга Мюлера на пасаду прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня нямецкага епіскапату, расказаў, што Канферэнцыя Біскупаў Германіі ганарыцца прадстаўніком сваёй краіны, які будзе выконваць такую важную функцыю у Рымскай курыі. Паводле яго, арцыбіскуп Мюлер з’яўляецца “адным з самых выдатных сучасных тэолагаў”. Ён адзначыў, што ў той час, калі іерарх ўзначальваў камісію па экуменізме ў нямецкім епіскапаце, ён шмат зрабіў для ўстанаўлення тэалагічнага дыялогу з Лютэранскай і Праваслаўнай Цэрквамі.

Таксама свае віншаванні арцыбіскупу Мюлеру скіраваў Цэнтральный камітэт нямецкіх католікаў. Яго кіраўнік Алоіс Глюк разам з радасцю выказаў шкадаванне, што кардынал пакіне Германію і больш не будзе задзейнічаны ў падрыхтоўку “Katolikentag” – форумe нямецкіх католікаў, правядзенне якога ў 2014 г. запланавана менавіта ў Рэгенсбургу, апошнім, перад пераводам у Ватыкан, месцы служэння арцыбіскупа Мюлера.








All the contents on this site are copyrighted ©.