2012-07-01 13:20:33

Аргентына: біскупы супраць легалізацыі захоўвання наркотыкаў для ўласнага карыстання


RealAudioMP3 Аргентынскія біскупы выказалі рашучы пратэст супраць легалізацыі захавання наркотыкаў прызначаных для ўласнага карыстання. Менавіта такі праект закона рыхтуе спецыяльная камісія парламента краіны. Каталіцкія іерархі звярнуліся да палітыкаў з пасланнем, у якім нагадалі, што наркотыкі заўсёды прадстаўляюць пагрозу для здароўя чалавека, і асабліва цяжка ўдараюць па найбольш слабым прадстаўнікам грамадства і бедным. “Ці можна прызнаць права бедных ужываць наркотыкі калі ім не гарантавана права на добрае харчаванне ў дзяцінстве, права на годнае жыццё, медыцынскую дапамогу, адукацыю і многія іншыя правы?”, - пытаюцца іерархі. У пасланні адзначаецца, што Касцёл заўсёды быў супраць крыміналізацыі залежных ад наркотыкаў, бо “калі бедныя не маюць патрэбных ім сродкаў, яны пачынаюць красці, займаюцца прастытуцыяй ці просяць грошы на вуліцы, каб набыць наркатычныя рэчывы”. На думку каталіцкіх аргентынскіх біскупаў, калі да моладзі і грамадства дойдзе пасланне, якое спрыяе спажыванню наркотыкаў, яны будуць ісці ўсё больш кепскім шляхам. У першую чаргу неабходна інвеставаць сродкі ў развіццё сферы дапамогі і лячэння нарказалежных, лічаць аргентынскія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.