2012-06-30 15:13:55

Генеральныя сакратары еўрапейскіх епіскапатаў сабраліся ў Эдынбургу


RealAudioMP3 У сталіцы Шатландыі Эдынбургу 29 чэрвеня – 2 ліпеня праходзіць 40-я сустрэча сакратароў Біскупскіх канферэнцый Еўропы. За тры месяцы да адкрыцця Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі іерархі паразважаюць аб сведчанні веры ў свеце палітыкі, культуры, права і грамадскай думкі. Аб шатландскай спецыфіцы ў гэтых галінах раскажа прафесар Джон Халдэн з Універсітэта св. Андрэя ў Эдынбургу. У агульнаеўрапейскім масштабе іх прадставіць кс. прэлат Пётр Мазуркевіч, генеральны сакратар Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці і кс. прэлат Альда Джардана, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы. Аб сітуацыі ў Амерыцы распавядзе кс. прэлат Роні Енкінс, генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў ЗША.

Генсек швейцарскага епіскапату Эрвін Танэр пазнаёміць удзельнікаў форума з вынікамі даследвання, праведзенага сярод еўрапейскіх епіскапатаў адносна сістэм фінансавання Касцёла. 1 ліпеня іерархі прымуць удзел у св. Імшы ў архікатэдральным касцёле Эдынбурга, якую ўзначаліць мясцовы арцыбіскуп кардынал Кэйт О’Браен.

Усе дыскусіі будуць абывацца “за зачыненымі дзвярыма”. Аб іх выніках можна будзе даведацца са спецыяльнага паведамлення, апублікаванага пасля заканчэння форума.








All the contents on this site are copyrighted ©.