2012-06-30 11:08:46

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з новымі Мітрапалітамі і іх роднымі


RealAudioMP3 30 чэрвеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з групай прызначаных на працягу мінулага года Мітрапалітаў, якім учора ўручыў паліі. Сустрэча прайшла ў Ватыканскай Зале Паўла VI. У ёй прынялі ўдзел таксама родныя і сябры іерархаў, а таксама вернікі з іх дыяцэзій. Папа звярнуўся да прысутных на італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, і польскай мовах. Ён адзначыў, што “прысутнасць арцыбіскупаў Мітрапалітаў з розных частак свету, наяўна сведчыць аб паўсюднасці Касцёла, пакліканага абвяшчаць людзям Хрыста і Евангелле на усіх кантынентах і на розных мовах”.

Святы Айцец адзначыў таксама, што паліі, якія ўчора атрымалі арцыбіскупы, з’яўляюцца знакам асаблівай лучнасці з Хрыстом і адзінства з Насутпнікам св. Пятра. Ён заклікаў іерархаў і вернікаў спрыяць таму, каб гэта адзінства пастаянна ўмацоўвалася ў іх родных мітраполіях. “Дарагія сябры, нясіце ў вашы супольнасці досвед моцнай духоўнасці і сапраўднае евангельскае адзінства гэтых дзён, каб яно кранула сэрцы вернікаў і адкугнулася ва ўсім грамадстве, пакідаючы сляды дабра”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.