30 чэрвеня Бэнэдыкт
XVI прызначыў старшынь ХІІІ асамблеі Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі, які пройдзе
ў Рыме 7-28 кастрычніка 2012 г., на тэму “Новая евангелізацыі для перадачы хрысціянскай
веры”. Імі сталі кардынал Джон Тонг Хон, біскуп Ганконга, кардынал Франсіска Рабле
Артэга, арцыбіскуп Гвадалахары з Мексікі і кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья, арцыбіскуп
Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Таксама Святы Айцец прызначыў айца Мігеля
Анжэл Аюзо Гіксота, сакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Да гэтага святар
выкладаў ісламістыку ў розных універсітэтах свету, быў рэктарам Папскага Інстытута
арабскіх і ісламскіх даследванняў. Айцец Мігель Гіксота з’яўляецца аўтарам шматлікіх
кніг і артыкулаў, на тэму міжрэлігійных адносін.