2012-06-29 12:37:15

Гадавіна дзейнасці ватыканскага партала news.va


RealAudioMP3 Год назад, 28 чэрвеня 2011 г., Бэнэдыкт XVI даў старт працы ватыканскага інфармацыйнага партала www.news.va. Тады, з дапамогай кампутарнага планшэта ён адправіў паведамленне ў “Twitter”: “Дарагія сябры, я толькі што запусціў сайт www.news.va. Пахвалёны Езус Хрыстус! З малітвай і благаслаўленнем, Бэнэдыкт XVI”. Сайт быў створаны па ініцыятыве Папскай рады па сродках масавай камунікацыі для таго, каб сканцэнтраваць на адным вэб-рэсурсе найбольш актуальную і цікавую інфармацыю з усіх ватыканскіх СМІ: інфармацыйнага агенцтва “Fides”, газеты “L’Osservatore Romano”, Ватыканскага радыё і Ватыканскага тэлецэнтра.

З нагоды гадавіны дзейнасці партала арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, у інтэрв’ю нашаму радыё падвёў першыя вынікі працы рэсурса. Іерарх адзначыў, што мінулы год, быў багатым на падзеі: пасля таго, як палачала дзейнічаць версія сайта на італьянскай мове, а на працягу года былі таксама створаны на іспанскай, англійскай і французскай. Кардынал Чэллі расказаў, што 28 чэрвеня сайт пачаў дзейнічаць таксама на партугальскай мове.

“Іншы станоўчы аспект, які мы лічым па-сапраўднаму значным, гэта тое, што наш партал штодзённа наведваюць 10-15 тыс. чалавек. Паводле статыстыкі, нядаўна апублікаванай, мы маем 58,3% пастаянных наведвальнікаў, людзей якія ведаюць пра нас і вяртаюцца, каб наведаць наш сайт. 41,7% складаюць новыя наведвальнікі”, - сказаў арцыбіскуп Чэллі.

Іерарх падкрэсліў таксама, што ў сярэднім наведвальнікі застаюцца на сайце 2 хвіліны 20 секунд, што сведчыць аб тым, што гэта не выпадковыя асобы, але тыя, якія жадаюць чытаць ватыканскія навіны. Кардынал Чэллі таксама адзначыў, што за навінамі партала, мільёны наведвальнікаў сочаць праз сацыяльныя сеткі.








All the contents on this site are copyrighted ©.