Летняя пілігрымка
Папскай швейцарскай гвардыі, якая пачнецца ў бліжэйшыя дні, пройдзе па Аўстрыі, Венгрыі
і Славакіі. З 4 ліпеня Гвардзейцы накіруюцца па слядах св. Марціна, аднаго з іх апекуноў.
Яны наведаюць радзіму святога – венгерскі Самбатхей, а таксама славацкую Братыславу,
дзе сустрэнуцца з прадстаўнікамі Грэка-каталіцкай Царквы. У Аўстрыі пілігрымы наведаюць
венскі сабор св. Стэфана і абацтва Хайлігенкройц.
Для гарантавання бяспекі
Папы, гвардзейцы накіруюцца ў пілігрымку некалькімі групамі. У Ватыкане і Кастэль
Гандольфа заўсёды будзе заставацца неабходная для забеспячэння аховы Пантыфіка колькасць
салдат.
Капелан швейцарскай гвардыі, кс. Алан дэ Рэмі, паведаміў, што адным
з матываў падарожжа з’яўляецца пачуццё супольнасці. “Гэта пілігрымка з’яўляецца адзінай
магчымасцю для гвардзейцаў пазнаёміцца і пазнаць сябе лепш”, што вельмі цяжка зрабіць
падчас службовых будняў.