2012-06-28 15:20:00

Елізавета ІІ упершыню за 60 гадоў праўлення наведала каталіцкі касцёл


RealAudioMP3 Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ ўпершыню за 60 гадоў праўлення наведала каталіцкі храм. Гэта адбылося 26 чэрвеня падчас яе візіту ў Паўночную Ірландыю. Нагодай для наведання касцёла стала сумная дата, 25-годдзе тэракту, які здзейсніла Ірландская рэспубліканская армія ў лістападзе1987 г. у храме невялікай парафіі Эніскілен у графстве Фермана. Тады загінула 11 чалавек і 63 былі паранены. Каралева прыняла ўдзел у памінальнай цырымоніі ў англіканскай катэдры горада, а затым пешшу прайшла да каталіцкага храма. Тут яна сустрэлася з каталіцкімі вернікамі і іерархамі, на чале з кардыналам Шонам Брэдзі, прымасам Каталіцкага Касцёла ў Ірландыі. У сустрэчы прыняў удзел таксама англіканскі Прымас Ірландыі Робін Эймс. Апошні прызнаўся, што цяжка перажывае тое, што адбылося ў Эніскілен 25 гадоў таму, але надзею ў яго ўсяляе мірны працэс, які зарад адбываецца ў Паўночнай Ірандыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.