2012-06-28 14:55:09

Бэнэдыкт XVI прыняў рашэнні па кананізацыйных і беатыфікацыйных справах


RealAudioMP3 28 чэрвеня Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, зацвердзіў дэкрэты, якія датычаць прызнання цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў 22 кандыдатаў на алтары. Такім чынам зацверджаны цуды, здзейсненыя праз пасрэдніцтва Слугаў Божых кс. Лукі Пассі, італьянскага святара і бразільскай свецкай верніцы Франчэскі Дэ Паола Дэ Хэсус. Аркамя таго, будуць апублікаваны дэкрэты аб прызнанні факта мучаніцкай смерці Слугаў Божых біскупа Эмануэля Борраса Фэррэ з Іспаніі, італьянскага святара кс. Джузэппэ Пуглізі, іспанскага законніка Эрменэгільда Іза і Арэгіта і пяці яго паплечнікаў, іспанскай законніцы Вікторыі ад Езуса і двух індыйскіх свецкіх вернікаў Дэвасахаяма Пілая і Арала Курусады.

Таксама Папа зацвердзіў дэкрэты аб гераічных цнотах Слугаў Божых кардынала Сікста Рыарыя Сфорцы з Італіі, амерыканскага арцыбіскупа Фултана Шына, іспанскага біскупа Альвара дэль Порціло і Дыез дэ Салана, галандскага святара кс. Людовіка Ційсэна, іспанскага святара Хрыстафора ад св. Кацярыны, канадскай законніцы Марыі ад Святога Сэрца, ірландскай законніцы Марыі Ангеліны Тэрэзы, венгерскай законніцы сястры Марыі Маргарыты і італьянскай законніцы сястры Фердынанды Рывы.

Адзначаецца, што яшчэ 10 мая Святы Айцец зацвердзіў дэкрэт аб мучаніцтве Слугі Божага кс. Джаванні Угуэта і Кардона, іспанскага святара.








All the contents on this site are copyrighted ©.