2012-06-28 13:22:18

Амерыканскі яўрэй стаў абаронцам Пія ХІІ


RealAudioMP3 Гары Круп, амерыкаснкі яўрэй з Нью Ёрку, заснавальнік арганізацыі, якая садзейнічае збліжэнню паміж рэлігіямі свету, стаў у абарону папы Пія ХІІ. Менавіта гэтага Пантыфіка многія яўрэі абвінавачваюць ў тым, што не абараняў іх падчас ІІ Сусветнай вайны. Круп, у інтэрв’ю агенцтву “Zenit”, паведаміў, што сабраў вялікую колькасць дакументаў, якія сведчаць аб тым, што Пій ХІІ падчас і пасля ІІ Сусветнай вайны зрабіў усё, што было ў яго сілах для абароны яўрэяў. Даследчык адзначыў, што яго арганізацыя адшукала дакументы, якія сведчаць аб тым, што ў 1939 г. кардынал Пачэлі, будучы папа Пій ХІІ, напісаў ліст да ўладаў ІІІ Рэйха з просьбай даць выяздныя візы 200 тыс. яўрэяў, якія засталіся ў Германіі пасля так званай “Крышталовай Ночы”. “Яму не ўдалося атрымаць гэтых візаў, але ён стараўся, чаго не зрабілі, напрыклад, Вашынгтон або Лондан”, - адзначыў Круп і дадаў, што шматлікія іншыя аднойдзеныя ім дакуметы сведчаць аб імкненні Папы ратаваць яўрэяў.

Паводле Крупа, “Чорную легенду” пра Пія ХІІ стварыла савецкая прапаганда і тэатральны спектакль “Вікарый” у канцы 1950-х гадоў. “Чорная легенда далей распаўсюджваецца ў свеце, таксама ў амерыканскіх універсітэтах, нягледзячы на гістарычныя дакументы, якія яе абвяргаюць”, - з вялікім абурэннем сказаў Круп і дадаў, што таксама многія яўрэі Рыма з’яўляюцца прыхільнікамі гэтай легенды. “Гэта грэх – грэх для яўрэяў”, - заявіў Круп, патлумачыўшы, што не можна зневажаць таго, хто выратаваў табе жыццё.








All the contents on this site are copyrighted ©.