2012-06-27 15:24:31

Папа атрымаў кнігу аб дарослых ствалавых клетках


RealAudioMP3 27 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі кс. прэлат Томаш Трафны, з Папскай рады па культуры, і доктар Робін Сміт уручылі Бэнэдыкту ХVI сваю сумесную кнігу пра дарослыя ствалавыя клеткі. Святы Айцец асабіста напісаў прамову да яе, у якой заахвоціў працягваць даследаванні над дарослымі ствалавымі клеткамі з мэтай аблегчыць чалавечыя цярпенні. Кніга змяшчае апісанне канцэпцый развіцця тэхналогій у дадзенай сферы і дае чытачам поўнае ўяўленне аб важнай ролі рэгенератыўнай медыцыны. Тут даступнай мовай апісаны шырокі спектр інавацый на карысць лячэння хвароб сэрца і траўм органаў, аднаўлення зроку і барацьбы з ракам, лячэння дыябету і дэнегератыўных захворванняў, такіх як хвароба Альцгеймера.

Аўтары лічаць, што “кніга спрыяе інтэнсіўнаму дыялогу паміж навуковым і рэлігійным асяроддзямі”. На іх думку, гэты дыялог павінен кіравацца высокімі этычнымі каштоўнасцямі. Яны лічаць, што не існуе выбару паміж верай і навукай, бо яны на самой справе могуць разам працаваць для паляпшэння ўзроўню і якасці жыцця чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.