2012-06-27 15:37:36

Наглядальная рада Ватыканскага банка абмеркавала бягучую сітуацыю


RealAudioMP3 27 чэрвеня адбылося пасяджэнне Наглядальнай рады Інстытута рэлігійных спраў, шырока вядомага пад назвай Ватыканскі банк. Рада сустрэлася таксама з Наглядальнай камісіяй кардыналаў, якую ўзначальвае кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. “Гэта былі дзве сустрэчы, вельмі карысныя для абмену інфармацыяй і прапановамі, у сувязі з бягучым кіраваннем Інстытутам, а таксама вызначэннем агульнапрынятых крытэрыяў прафесіяналізму і вопыту, у кантэксце выбару новага старшыні Наглядальнай рады”, - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку. Паведамляецца таксама, што Бэнэдыкт ХVI уважліва сочыць за развіццём сітуацыі ў Інстытуце рэлігійных спраў, аб чым яго рэгулярна інфармуе кардынал Дзяржсакратар.








All the contents on this site are copyrighted ©.