2012-06-26 13:20:05

Цэрэтэлі створыць помнік Яну Паўлу ІІ для Парыжа


RealAudioMP3 Расійскі скульптар створыць помнік Яну Паўлу ІІ для сталіцы Францыі. “Ідуць апошнія ўзгадненні з мэрыяй Парыжа па месцы, дзе будзе стаяць помнік. Гэтым займаецца Польская каталіцкая місія ў Францыі – гэта яна папрасіла нас стварыць манумент”, - заявіў яго аўтар Зураб Цэрэтэлі. Помнік памерламу Пантыфіку працы Цэрэтэлі быў раней адкрыты таксама ў іншым французскім горадзе – Плоэрмель. Цырымонія адкрыцця адбылася ў 2006 г. Манумент устаноўлены на плошчы ў непасрэднай блізкасці ад манаскай школы імя св. Жана Мары дэ Ла Менэ, які заснаваў у пачатку XIX ст. знакаміты рух асветы.







All the contents on this site are copyrighted ©.