2012-06-26 12:10:42

Бэнэдыкт ХVI да ахвяр землятрусу: я ўбачыў, што жыццё на гэтых землях пачынаецца аднова


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што з першых дзён пасля землятрусу ў Паўночнай Італіі, маліўся запацярпелых і цікавіўся ходам падзей. Пантыфік заявіў аб гэтым падчас візіту ў рэгіён Эмілія-Раманья 26 чэрвеня. Папа сказаў, што прыбыў падтрымаць ахвяр бедства і прынесці ім надзею. Спачатку Святы Айцец наведаў горад Карпі, адкуль накіраваўся ў Ровэрэта і Нові, дзе наведаў моцна пашкоджаны касцёл св. Кацярыны Александрыйскай. Пад яго заваламі загінуў мясцовы пробашч. На Спартыўнай плошчы Ровэрэта Пантыфік сустрэўся з жыхарамі горада і рэгіёна. “Я абдымаю сэрцам і думкамі ўсе мясцовасці і іх жыхароў, якія панеслі ўрон ад землятрусу, асабліва сем’і і супольнасці, што аплакваюць загінуўшых ад гэтага няшчасця”, - сказаў Папа прысутным у Рэвэрэта. Святы Айцец нагадаў, што моцна знішчаная пасля Другой сусветнай вайны Італія, была адбудавана дзякуючы не толькі матарыяльнай дапамозе з боку іншых народаў, але перш за ўсё, дзякуючы веры свайго народа, якая натхнялася духам сапраўднай салідарнасці і жаданнем лепшай будучыні, у духу свабоды і міру.

“Вы з’яўляецеся людзьмі, якіх усе жыхары Італіі паважаюць за вашу чалавечнасць і прыязнасць, за вашу працавітасць, аб’яднанай з радасцю да жыцця. Усё гэта было паддана цяжкаму выпрабаванню гэтай сітуацыяй, але яна не павінна і не можа пашкодзіць таму, што з’яўляецца вашай сутнасцю як народу – вашай культуры і гісторыі. Заставайцеся вернымі вашаму пакліканню быць братэрскім і салідарным народам і перамагайце кожную праблему з цяперпеннем і рашучасцю, супраціўляючыся спакусам, якія на жаль, звязаны з гэтымі момантамі слабасці і патрэб”, - сказаў Папа.

Святы Айцец паабяцаў, што пацярпелыя ніколі не застануцца самотнымі. І пацвярджэннем гэтаму служаць апошнія тыдні, калі пацярпелыя адчулі салідарнасць і дапамогу шматлікіх асоб. “Мая прысутнасць сярод вас з’яўляецца адным з такіх знакаў любові і надзеі. Гледзячы на вашыя землі, я адчуў глыбокія эмоцыі, бачачы шматлікія раны”, - падзяліўся Папа і дадаў, што бачыў шмат людзей, якія хочуць загаіц іх.

Пантыфік заклікаў дзяржаўныя ўстановы і людзей добрай волі да салідарнасці з пацярпелымі ад землятрусу. “Касцёл быў і будзе побач з вамі сваёй малітвай і канкрэтнай дапамогай праз свае арганізацый, асабліва “Caritas”, які будзе садзейнічаць адбудове парафіяльных структур”, - паабяцаў Бэнэдыкт ХVI.









All the contents on this site are copyrighted ©.