2012-06-25 13:07:31

Святы Пасад выдаў дакумент аб паліканнях да святарскага служэння


RealAudioMP3 25 чэрвеня ў Ватыкане быў апублікаваны дакумент Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі пад назвай: “Пастырскія накірункі садзейнічання пакліканням да святарскага служэння”. Дакумент складаецца з трох частак. У першай аналізуецца актуальная сітуацыя з паліканнямі да святарства ў шматлікіх частках свету. Дакумент указвае на тры асноўныя прычыны , якія не спрыяюць пакліканням, асабліва ў Касцёлах краін Заходняй Еўропы. Да іх належаць: памяншэнне колькасці насельніцтва і крызіс сям’і; распаўсюджанне секулярнай ментальнасці, у выніку чаго шматлікія асобы адмаўляюцца ад хрысціянскай веры; цяжкія ўмовы жыцця і складанасць святарскага служэння. З улікам вызначаных цяжкасцяў, у першай частцы дакумента называюцца ўмовы, якія трэба выканаць для адшукання новых пакліканняў. Перш за ўсё тут можа дапамагчы паўнавартаснае хрысціянскае жыццё ў касцёльных супольнасцях. Звяртаецца ўвага на незаменную ролю малітвы за новыя святарскія пакліканні, каштоўнасць хрыціянскай адукацыі, а таксама новую евангелізацыю, якая павінна выклікаць сярод моладзі захапленне Евангеллем.

Другая частка дакумента прысвечана сутнасці паклікання і ідэнтычнасці святарсткага служэння. На першым месцы тут называецца праўда, неабходная для распазнання чалавекам паклікання да святарства. Важную ролю грае намер, з якім кандыдат да святарскага служэння праходзіць фармацыю. У дакуменце называюцца некаторыя спецыфічныя элементы, на якія сёння звяртаецца асаблівая ўвага , і якія, калі будуць не заўважаны падчас фармацыі да святарства, могуць прывесці да небяспечных адхіленняў у будучыні.

У трэцяй частцы дакумента падкрэсліваецца важнасць малітвы вернікаў за новыя і шматлікія пакліканні. У заканчэнне гучыць зварот да ўсёй супольнасці Касцёла, каб працягвала свае адукацыйныя намаганні сярод моладзі на карысць паліканняў да святарсткага жыцця.









All the contents on this site are copyrighted ©.