Міністры замежных спраў 27 краін аб правах хрысціян
Еўрапейскі тыдзень,
адзначаны падрыхтоўкай да сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, якая адбудзецца
ў Брусэлі 28 і 29 чэрвеня, адкрыецца 25 чэрвеня ў Люксембургу сустрэчай 27 міністраў
замежных спраў. Адной з першых тэм для абмеркавання стане сітуацыя на Блізкім Усходзе,
у прыватнасці: апошнія падзеі ў Сірыі і прэзідэнскія выбары ў Егіпце. Падчас сустрэчы
міністраў запланавана справаздача з візіту ў Пакістан Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза
па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Савет павінен прыняць стратэгічную
пазіцыю палітыкі ЕС у галіне правоў чалавека і дэмакратыі і прызначыць спецыяльнага
прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па правах чалавека, адным з абавязкаў якога будзе
абарона хрысціян ад тэрарыстычных нападаў у шэрагу краін свету.