2012-06-24 14:38:42

Сусветная рада Цэркваў сустрэлася ўпершыню ў КНР


RealAudioMP3 Чатыры аспекты, якімі характэрыхуюцца хрысціянскія супольнасці ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы вызначылі ўдзельнікі пасяджэння Сусветнай рады Цэркваў, якое прайшло ў Шанхаі і Нанкінге. Паводле іх, гэта: незалежнасць і аўтаномнасць, надканфесіянальнасць, хуткі рост і вялікая колькасць выклікаў і праблем. Форум у сярэдзіне чэрвеня стаў першым у гісторыі існавання Сусветнай рады з 1948 г. праведзеным у Кітаі.

Новая рэлігійная палітыка ўрада ў Пекіне пасля Культурнай рэвалюцыі зрабіла немагчымым адкрыццё храмаў і семінарый, выдаванне Біблій і іншай духоўнай літаратуры. Але ёсць яшчэ больш сур’ёзныя праблемы, так, напрыклад, большасць евангелісцкіх парафій не мае святароў. Свецкія, якія з’яўляюцца лідэрамі такіх супольнасцяў, часта не прайшлі адпаведнай тэалагічнай адукацыі.

Кітайскі міністр па справах рэлігій Цзянг Цзяньёнг, падкрэсліў падчас сустрэчы, што “рэлігійная гармонія”, з’яўляецца неабходнай умовай для “гармоніі ў грамадстве”. Таму ўрад у Пекіне заклікае рэлігійныя супольнасці, каб гралі “актыўную ролю ў развіцці гарманічнага грамадства”. Адной з падстаў такога працэсу, паводле кітайскага функцыянера, з’яўляецца гармонія паміж рэлігійнымі супольнасцямі і дзяржавай. Ён лічыць, што ў Кітаі гарантавана свабода для ўсіх хрысціянскіх супольнасцяў, пры умове, што апошнія не будуць “умешваюцца ў дзейнасць урада і адміністрацыі”.

Генеральны сакратар Сусветнай рады Цэркваў, пастар Олав Фіксэ Твейт, падкрэсліў, што “Касцёл у Кітаі – гэта частка Цела Хрыстовага” і “належыць да супольнасці Паўсюднага Касцёла”.







All the contents on this site are copyrighted ©.