2012-06-24 14:04:39

Святы Айцец падзякаваў за салідарнасць італьянскіх вернікаў з ім


RealAudioMP3 Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец падзякаваў сабраным на плошчы св. Пятра ўдзельнікам “Дня падтрымкі спраў міласэрнасці Папы”, які адзначаецца сёння ў Італіі. Пантыфік падкрэсліў важнасць пастаяннай і шчодрай падтрымкі і дапамогі патрабуючым ва ўсім свеце. 24 чэрвеня ва ўсіх касцёлах Італіі збіраюцца ахвяраванні на дабрачынную дзейнасць Святога Айца, да якога як да Пастыра Паўсюднага Касцёла звяртаюцца за дапамогай католікі ўсяго свету. Як падкрэсліў генеральны сакратар італьянскага епіскапату, біскуп Мар’яна Крачата, Папа прыходзіць са сваё дапамогай туды, дзе пацярпелі людзі, дзе рэалізуюцца сацыяльныя і дабрачынныя праекты, дзе патрэбны імпульс для рэалізацыі гуманітарных ініцыятыў. “І мы хочам быць побач з ім”, - падкрэсліў прадстаўнік Касцёла ў Італіі. Ён заклікаў усіх вернікаў, кожнага паводле магчымасцяў, прадэманстраваць сваю салідарнасць з Пантыфікам.

У 2010 г. падчас падобных акцый толькі ў з ЗША, Італіі і Германіі было сабрана амаль 68 млн амерыканскіх долараў, якія былі скіраваны на дапамогу ахвярам войнаў і стыхійных бедстваў, бежанцам і мігрантам, маргіналізаваным і бедным, а таксама на падтрымку новаствораных дыяцэзій, стыпендыі для студэнтаў і спецыяльныя ініцыятывы, як, напрыклад, вёска “Горад хлопцаў” для дзяцей-сірот ў Руандзе. У апошнія тыдні Святы Ацец ахвяраваў вялікую суму на для ахвяр землятрусу ў італьянскай Эміліі, якую Пантыфік асабіста наведае ў наступны аўторак.







All the contents on this site are copyrighted ©.