2012-06-24 15:07:43

Амерыканскі журналіст стане дарадчыкам Святога Пасаду


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца даверыла сваю будучыню ў сферы камунікацый амерыканскаму журналісту і медыя-дарадчыку. Дзяржаўны Сакратарыят прызначыў 52-гадовага Грэга Бёрка кансультантам па камунікацыйным стратэгіям, пацвердзіла 24 чэрвеня Зала Друку. Бёрк атрымае асобны офіс у Ватыкане і будзе каардынаваць супрацоўніцтва ватыканскай прэс-службы і Дзяржаўнага Сакратарыяту. Калі новы кансультант пачне працу, пакуль невядома.

Бёрк у цяперашні час працуе ў Рыме як ватыканскі карэспандэнт канала “Fox News”; раней ён быў рэпарцёрам і публіцыстам амерыканскага часопіса “Time”. Бёрк з’яўляецца членам каталіцкай супольнасці “Opus Dei”.







All the contents on this site are copyrighted ©.