2012-06-23 12:34:42

Праваслаўныя парламентарыі з 26 краін збяруцца ў Празе


RealAudioMP3 Парламентарыі праваслаўных краін абмяркуюць праблемы дэмакратыі і глабальнага крызісу. Штогадовая канферэнцыя Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя адбудзецца ў Празе 26-29 чэрвеня. Чакаецца, што ў пасяджэнні, якое пройдзе ў сенаце Чэхіі, прымуць удзел парламентарыі з 26 краін праваслаўнага свету. Ключавой тэмай, якая будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні, стануць праблемы дэмакратыі ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу. Парламентарыі праваслаўных краін маюць намер абмеркаваць перш за ўсё праблему пашырэння ўплыву ва ўмовах глабальнага крызісу цэнтраў прыняцця рашэнняў, непадкантрольных традыцыйным парламенцкім і дэмакратычным інстытутам.

Будзе абмеркавана таксама пытанне аб шляхах абароны дэмакратыі і парламенцкай этыкі, без чаго немагчыма абарона інтарэсаў радавых грамадзян ад свавольства рынкаў і ценявых арганізатараў крызісу. Натуральна, усе названыя праблемы будуць абмяркоўвацца з пункту гледжання традыцыйных праваслаўных каштоўнасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.