2012-06-23 12:52:00

Папа прызначыў новага нунцыя пры Еўрапейскім Саюзе


RealAudioMP3 23 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Алена Поля Лебупэн Апостальскім нунцыем пры Еўрапейскім Саюзе. Да гэтага дыпламат з’яўляўся дыпламатычным прадстаўніком Святога Пасаду ў Кеніі і Пастаянным назіральнікам пры арганізацыях ААН па пытаннях навакольнага асяроддзя і насельных пунктаў. Арцыбіскуп Лебупэн – француз. З 1979 г. знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Працаваў у прадстаўніцтве Святога Пасаду пры ААН у Нью Ёрку, затым у нунцыятурах у Дамініканскай Рэспубліцы і Мазамбіку, быў Апостальскім нунцыем у Эквадоры, а з 2005 г. і да сённяшняга дня – у Кеніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.