2012-06-22 15:19:37

“L’Osservatore Romano”: сказаць “не” культуры “д’ябальскіх ігрышч”


RealAudioMP3 Cённяшняя “L’Osservatore Romano” прапануе паразважаць над старажытным паняццем “pompa diaboli” – “д’ябальскія ігрышчы”, аб якім казаў Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы са святарамі Рымскай дыяцэзіі 11 чэрвеня. Святы Айцец нагадаў, што гэты выраз раней ужываўся таксама у абрадзе хросту, калі святар пытаўся ў вернікаў аб вырачынні сатаны. “Pompa diaboli” у старажытнасці называлі перш за ўсё жорсткія спектаклі, у якіх крывапраліццё станавілася забавай, а забойства чалавека спектаклем. Ватыканскае выданне падкрэслівае, што сёння, многім гэты выраз можа здацца анахранічным, бо баі гладыятараў даўно не праводзяцца, на спартыўных спаборніцтвах гарантуецца бяспека і лічыцца “палітычна некарэктным” праводзіць мерапрыемствы, падчас якіх прысутнічае насілле. Аднак, дзякуючы сучасным сродкам камунікацыі: тэлебачанню і інтэрнэту, кожны чалавек можа быць з аднаго боку блізка да таго, што аглядае, а з іншага заставацца абсалютна абыякавым, на падабенства гледача старажытных ігрышч.

“L’Osservatore Romano” нагадвае словы Папы аб “тыпе культуры, стылі жыцця, у якім праўда нічога не вартая, а каштоўнасць мае толькі тое, што здаецца”. Існуе не пошук праўды, а эфекту, сенсацыі, закамуфліраваных пад праўду. У рэальнасці ж, знішчаюцца людзі і існуе жаданне знішчаць усё навокал, робячы сябе пераможцам.

Вырачэнне ад “д’ябальскіх ігрышчаў” у старажытнасці было “вельмі актуальным”: паводле Святога Айца, гэта было вырачэнне ад культуры, якая на самой справе з’яўлялася антыкультурай, скіраванай супраць Хрыста і Бога. “Зараз, хачу каб кожны з вас паразважаў аб гэтых “д’ябальскіх ігрышчах”, аб гэтай культуры, якой мы кажам “не”, - нагавадае словы Бэнэдыкта XVI ватыканскае выданне.








All the contents on this site are copyrighted ©.