2012-06-22 12:49:04

Генсекі епіскапатаў паразмаўляюць аб евангелізацыі і фінансаванні Касцёла


RealAudioMP3 Генеральныя сакратары Біскупскіх Канферэнцый Еўропы збяруцца сёлета ў Эдынбургу, каб паразмаўляць на тэму новай евангелізацыі. 40-е, юбілейнае, пасяджэенне пройдзе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня. Беларусь будзе прадстаўляць Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Генеральныя сакратары жадаюць паразважаць аб сведчанні веры ў свеце палітыкі, культуры, права і грамадскай думкі. Іерархаў будуць цікавіць таксама пытанні сістэм фінансавання Касцёла, экуменізму ў Еўропе і перакладу літургічных тэкстаў.

Падчас мінулагодняй сустрэчы ў Вільнюсе генеральныя сакратары размаўлялі пра некаторыя канкрэтныя элементы новай евангелізацыі: узаемадзеянне паміж культурнымі адносінамі і якасцю верай, духоўным жыццём і касцёльнай дысцыплінай, і, нарэшце, структурай і харызматамі ў Касцёле.

Сёлетняя сустрэча ў Эдынбургу прымеркавана да кастрычніцкага Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.