2012-06-22 11:38:22

Бэнэдыкт XVI да калумбійскіх біскупаў пра евангелізацыю, экуменізм і сацыяльныя праблемы


RealAudioMP3 22 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі 37 калумбійскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым у рамках візіту “Ad limina Apostolorum”. Папа падкрэсліў, што Калумбія, “не застрахавана ад наступстваў ігнаравання Бога” і таму патрабуе “абноўленай і плённай евангелізацыйнай дзейнасці”, накіраванай на адраджэнне ў свядомасці людзей таго, што дае магчымасць быць вернымі вучнямі і місіянерамі Хрыста. Пантыфік адзначыў, што не можа заставацца па-за ўвагай і недаацэньвацца “усё большая прысутнасць пяцідзесятніцкіх і евангелісцкіх супольнасцяў, не толькі ў Калумбіі, але і ў іншых краінах Лацінскай Амерыкі”. Ён падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце, Божы народ пакліканы ачысціць і ажывіць сваю веру. Папа заахвоціў іерархаў клапаціцца аб тым, каб вернікі каталіцкіх парафій і супольнасцяў былі больш “пабожнымі, ветлівымі і гасціннымі, каб ніхто не адчуваў сябе далёкім або ігнараваным”.

Святы Айцец адзначыў важнасць катэхізацыі, распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі, абуджэння ў верніках пачуцця прыналежнасці да Касцёла, каб яны самі мелі жаданне дзяліцца Евангеллем з іншымі. “Неабходна забяспечыць спакойны і адкрыты абмен з іншымі хрысціянамі, не губляючы пры гэтым сваёй самабытнасці, што можа дапамагчы палепшыць адносіць з імі і пераадолець недавер і непатрэбную канфрантацыю”, - звярнуў увагу Папа.

Пантыфік лічыць, што Касцёл у Калумбіі павінен спрыяць вырашэнню сацыяльных праблем: клапаціцца аб тых, хто пакутуе ад несправядлівага насілля, прыродных катаклізмаў, хвароб, беднасці, а таксама дзейнасці злачынных груповак.








All the contents on this site are copyrighted ©.