2012-06-20 12:48:23

Каталіцкая арганізацыя дапамагла КНДР харчаваннем


RealAudioMP3 Дэлегацыя каталіцкай Супольнасці св. Эгідзія наведала Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Візіт быў звязаны з аказаннем харчовай дапамогі краіне. Партыя прадуктаў харчавання стала першым этапам прагарамы па барацьбе з недаяданнем у Паўночнай Карэі. Дапамога была неабходная з-за складанай сітуацыі ў азіяцкай краіне, якая пакутуе ад засухі і неўраджаяў. Недахоп харчавання асабліва ўплывае на неабароненыя групы насельніцтва, дзяцей і пажылых людзей. Гуманітарны груз вагой каля 26 тон утрымліваў рыс, масла, цукер і збожжа. Ён быў дастаўлены ў адзін з раёнаў Пхеньяна, каб забяспечыць дастатковае харчаванне пастаяльцам двух дамоў для пажылых людзей і прытулку для дзяцей на поўдні сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.