Зала Друку Апостальскай
Сталіцы паінфармавала, што 20 чэрвеня пасля агульнай аўдыенцыі, Бэнэдыкт ХVI сустрэўся
з прэм’ер-міністрам Латвійскай Рэспублікі Валдісам Дамброўскісам. Затым адбылася сустрэча
латвійскага палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарцызіо Бэртонэ і Сакратаром па
адносінах з Дзяржавамі, арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. У паведамленні адзначаецца,
што падчас сардэчных размоў, былі падкрэслены добрыя адносіны, якія існуюць паміж
Святым Пасадам і Латвійскай Рэспублікай, а таксама высока ацэнена ўклад, які Касцёл
краіны ўносіць у развіццё латвійскага грамадства, асабліва ў пытаннях сям’і і нясення
духоўных і трансдэнтэнтных каштоўнасцяў.
“Падчас размоў закраналіся тэмы, якія
прадстаўляюць узаемны інтарэс. Асаблівая ўвага была нададзена цяжкасцям, звязаным
з эканамічным і фінансавым крызісам, які перажываюць еўрапейскія краіны”, - адзначаецца
ў паведамленні Залы Друку.