2012-06-20 11:56:58

Бэнэдыкт XVI заклікаў спыніць насілле ў Нігерыі


RealAudioMP3 Святы Айцец занепакоены чарговымі актамі насілля ў Нігерыі. “З глыбокім непакоем я сачу за навінамі, якія прыходзяць з Нігерыі, дзе працягваюцца тэрарыстычныя напады, скіраваныя супраць хрысціянскіх вернікаў”, - сказаў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 20 чэрвеня. Пантыфік падкрэсліў, што моліцца за ахвяр тэрактаў і ўсіх, хто пакутуе. Папа звярнуўся да адказных за акты насілля, “каб тэрмінова спынілі кровапраліццё вялікай колькасці нявінных асоб”. Папа заклікаў да поўнага супрацоўніцтва ўсе слаі нігерыйскага грамадства і папрасіў не станавіцца на шлях помсты. Пантыфік перакананы, што нігерыйцы здольныя супрацоўнічаць паміж сабой у справе пабудовы мірнага і паяднанага грамадства, у якім будзе ўпоўні паважацца права свабодна вызнаваць уласную веру.







All the contents on this site are copyrighted ©.