2012-06-20 13:33:18

Аўстралія: хрысціяне разам супраць аднаполых саюзаў


RealAudioMP3 Лідэры праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай супольнасцяў Аўстраліі заклікалі палітыкаў не дапускаць легалізацыі ў краіне аднаполых саюзаў.18 чэрвеня ў аўстралійскі парламент паступіла два законапраекты – ад лейбарыстаў і “зялёных”, – якія прадугледжваюць унясенне паправак у дзеючае сужэнскае заканадаўства з мэтай легалізацыі гомасексуальных саюзаў. У мінулую нядзелю ў праваслаўных храмах Аўстраліі быў прачытаны ліст з заклікам да парафіянаў патрабаваць ад сваіх дэпутатаў галасавання супраць гэтых законапраектаў. Са свайго боку, лідэры каталіцкай супольнасці выступілі з заявай, у якой падкрэслілі, што “легалізацыя аднаполых саюзаў зменіць сам сэнс сужэнства”. Па словах арцыбіскупа Сіднэя кардынала Джорджа Пэла, сужэнствам можа называцца толькі той саюз, які прадугледжвае нараджэнне дзяцей. Супраць змены паняцця сужэнства выказаліся і аўстралійскія англікане: “Той факт, што людзі перастаюць разумець сэнс сужэнства, з’яўляецца трагедыяй”, - лічаць яны.







All the contents on this site are copyrighted ©.