2012-06-19 14:13:33

Упершыню ў гісторыі рэліквіі св. Антонія пакінуць Падую


RealAudioMP3 Упершыню ў гісторыі рэліквіі св. Антонія пакінуць Падую для перэгрынацыі на поўдні Францыі з 3 па 8 ліпеня 2012 г. Французскія вернікі змогуць наведаць рэліквіі бліз горада Манпэлье і ў іншых месцах, дзе св. Антоній, будучы францішканскім манахам, прапаведаваў паміж 1222 і 1227 гг. Св. Антоній Падуанскі атрымаў святарскае пасвячэнне ў Ордэне францішканаў. Натхнёны пакутамі 5 мінарытаў, якія прапаведвалі Евангелле мусульманам, ён адправіўся як місіянер ў Паўночную Афрыку, але, захварэўшы, вымушаны быў вярнуцца на Сіцылію. Затым жыў у Цэнтральнай Італіі, дзе адкрыўся яго талент прапаведніка. Антоній быў прызначаны св. Францішкам выкладчыкам тэалогіі у францішканскіх школах. Чытаў лекцыі і прапаведаваў у Балонні, Тулузе і Манпэлье. Пазней быў кустодам і правінцыялам францішканскага ордэну ў Паўночнай Італіі. Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 г. і ўжо менш чым праз год быў кананізаваны.







All the contents on this site are copyrighted ©.