2012-06-19 12:08:43

Ватыканскі дакумент: 7 сцэнарыяў і 5 інструментаў новай евангелізацыі


RealAudioMP3 19 чэрвеня былі апублікаваны рабочы дакумент (Instrumentum Laboris) Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Ён пройдзе ў Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 г. Дакумент складаецца з 4 асноўных частак. Першая прысвечана адкрыццю сутнасці новай евангелізацыі, якая з’яўляецца досведам хрысціянскай веры, сустрэчы з Езусам Хрыстом, Евангеллем Бога Айца да чалавека, які змяняе нас, збірае разам і вядзе, дзякуючы дару Святога Духа, да новага жыцця. У другой частцы ўвага сканцэнтравана на распазнанні зменаў, якія ўплываюць на наш лад жыцця і веру. Акрамя таго, быў праведзены аналіз прычын распаўсюджвання ідэі новай евангелізацыі, і, як розныя мясцовыя Касцёлы прымаюць гэту канцэпцыю. У другім раздзеле было прапанавана 7 сцэнарыяў новай евангелізацыі: культурны, грамадскі, эканамічны, палітычны, навукова-тэхнічны, камунікацыйны і рэлігійны. Называецца таксама 5 інструментаў новай евангелізацыі: любоў, экуменічны дыялог, міжрэлігійны дыялог, парафіяльнае душпастырства і душпастырства пакліканняў.

У трэцяй часцы быў праведзены аналіз асноўных месц, інструментаў, суб’ектаў і відаў дзейнасці, з дапамогай якіх можна пераказваць хрысціянскую веру, такіх, як: літургія, катэхізацыя, дабрачыннасць; памятаючы, што пераказ веры павінен грунтавацца на яе вызнаванні, цэлебрацыі, перажыванні і малітоўнай падтрымцы. Такім чынам, чацвёрты і апошні раздзел прысвечаны дэбатам аб сектарах душпастырскай дзейнасці, якія асаблівым чынам накіраваны на абвяшчэнне Евангелля і пераказ веры. Тут размова ідзе пра класічныя сектары, але разгледаюцца таксама новыя, якія з’явіліся як адказ на выклікі, што стаяць перад хрысціянскімі супольнасцямі і ўплываюць на іх лад жыцця і веру. Сярод іх называюцца чатыры галоўныя: экалогія чалавечай асобы, узаемадапаўняльнасць веры і розуму, зварот да святасці, цэнтральнае месца пытання святарскіх пакліканняў.

У заканчэнне дакументу робіцца моцны акцэнт на тое, што новая евангелізацыя з’яўляецца “лекам, які дорыць радасць і жыццё без усялякіх страхаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.