2012-06-19 13:06:47

ААН: 800 тыс. рэлігійных бежанцаў у 2011 г.


RealAudioMP3 18 чэрвеня была апублікавана статыстыка Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, згодна з якой па прычыне войнаў у крызісных раёнах і рэлігійных пераследаў расце колькасць бежанцаў. Так, у 2011 г. больш 800 тыс. чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы – больш, чым у папярэднія гады, пачынаючы з 2000. З ісламскіх краін часцей за іншых бягуць хрысціяне, якія падвяргаюцца пераследу. Гэта тычыцца, галоўным чынам, краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Большасць бежанцаў – выхадцы з Афганістана, Ірака і Самалі. Самую вялікую колькасць рэлігійных бежанцаў прыняла Германія – каля 600 тыс. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.