2012-06-18 15:10:32

Партугалія: Ліга каталіцкіх рабочых патрабуе стварэння працоўных месцаў


RealAudioMP3 “Каб выйсці з агульнага эканамічнага і фінансавага крызіса, які характарызуме міжнародныя рынкі ў Еўропе, і асабліва ў Партугаліі, неабходна надаць прыярытэтнае месца стварэнню новых рабочых месцаў”, - з такім заклікам выступіла Ліга каталіцкіх рабочых Партугаліі. У спецыяльным звароце, прадстаўнікоў каталіцкіх рабочых рухаў краіны адзначаецца, што тэма беспрацоўя, з’яўляецца фундаментальнай ва ўмовах сучаснага эканамічнага крызіса. Яны нагадваюць, што права на працу з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека, аднак колькасць беспрацоўных працягвае расці. Напрыклад, у Партугаліі, армія беспрацоўных складае амаль 820 тыс. чалавек з 5,5 млн. насельніцтва краіны.

Паводле членаў Лігі каталіцкіх рабочых, Еўропа ў пошуку шляхоў выхаду з крызіса павінна адштурхоўвацца ад інтэрэсаў асобнага чалавека і памятаць аб яго годнасці. Таму павінна быць нададзена прыярытэтнае месца працы. “Кожны павінен жыць годна дзякуючы працы і быць салідарным з іншымі”, - адзначаюць каталіцкія актывісты.








All the contents on this site are copyrighted ©.