2012-06-18 13:14:28

Кс. Ламбардзі: прыняць эфектыўныя меры супраць тэрарызма ў Нігерыі


RealAudioMP3 “Сістэматычныя напады на хрысціянскія культавыя будынкі ў нядзелю з’яўляюцца жудаснымі і непрымальнымі. Гэта знак абсурднага плана нянавісці”, - так пракаментаваў кс. Фэдэрыко Ламбардзі тэрарыстычныя напады, якія адбыліся ў Нігерыі 17 чэрвеня. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што павялічваецца рызыка таго, што насілле будзе працягвацца і пашырацца, правакуючы рэпрэсіі і напружанне, якія прынясуць шкоду не толькі хрысціянам, але “ўсяму вялікаму насельніцтву, якое жадае мірнага суіснавання”. “У той час як мы спачуваем болю шматлікіх ахвяраў, неабходна пажадаць, каб былі прыняты эфектыўныя меры, якія дазволяць спыніць і ліквідаваць тэрарызм для дабра гэтай вялікай краіны”, - сказаў кс. Ламбардзі. Па папярэдніх дадзеных, не менш за 36 чалавек загінулі і каля 100 атрымалі раненні ў выніку выбухаў, якія былі здзейснены ў пяці касцёлах у штаце Кадуна на поўначы Нігерыі. Мясцовыя спецлужбы мяркуюць, што за выбухамі можа стаяць ісламістская групоўка “Бако Харам”, члены якой выступаюць за звяржэнне свецкай улады ў Нігерыі і абвяшчэнні шарыятскай дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.