2012-06-18 16:00:51

Краснаярск: кансэкрацыя новага касцёла


RealAudioMP3 У самай вялікай дыяцэзіі ў свеце быў кансэкраваны ўсяго толькі трынаццаты касцёл. 17 чэрвеня ў Краснаярску, ардынарый дыяцэзіі св. Юзафа ў Іркуцку біскуп Кірыл Клімовіч ўрачыста кансэкраваў новы храм пад тытулам Святой Сям’і. Гэта святыня стала другім каталіцкі касцёлам у Краснаярску. Першы, які носіць тытул Перамянення Пана быў пабудаваны яшчэ ў 1911 г. У сваёй гаміліі біскуп Клімовіч нагадаў, што дыяцэзія св. Юзафа тэрытарыяльна з’яўляецца самай вялікай ў свеце і займае плошчу амаль у 10 млн. км. кв. Аднак, паводле іерарха, колькасць святынь на такой вялікай тэрыторыі з’яўляецца вельмі малой. Таму з’яўленне кожнага новага храма вельмі важна. Іерарх з радасцю падкрэсліў, што працаваць у касцёле будзе першы святар з Краснаярска.

Падчас кансэкрацыі новага касцёла прысутнічалі, акрамя вернікаў, святароў і законнікаў, таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў на чале з мэрам Краснаярска, Эдхамам Акбулатам, які падкрэсліў, што гэты горад мае багатыя рэлігійныя традыцыі. “Святыня кожнай рэлігіі пашырае духоўны памер горада і спрыяе паляпшэнню маральнага аблічча яго жыхароў”, - сказаў чыноўнік.








All the contents on this site are copyrighted ©.