Ватыканская статыстыка: колькасць пакліканняў у свеце расце
Галоўны рэдактар афіцыйнага
Папскага статыстычнага штогодніка і дырэктар аддзела статыстыкі Касцёла пры Дзяржсакратарыяце
кс. прэлат Вітторыё Формэнці адзначыў, што апошняе дзесяцігоддзе адзначаецца ростам
святарскіх пакліканняў – як законных, так і дыяцэзіяльных. Кіраўнік аддзела статыстыкі
падкрэсліў, што сучасныя СМІ звяртаюць вялікую ўвагу на крызіс пакліканняў, што насамрэч
не адлюстроўвае рэальнай сітуацыі. Напрыклад, у перыяд з 2000 па 2010 г. колькасць
святароў узрасла з 405 тыс. да 413 тыс. Таксама іерарх адзначыў, што павялічылася
колькасць просьбаў аб вяртанні да святарскага стану. Ватыканскі іерарх назваў гэту
з’яву своеасаблівым падарункам для Бэнэдыкта XVI з нагоды Года святарства, бо толькі
ў гэты год было пададзена аж 460 запытаў, у параўнанні з некалькімі дзесяткамі такіх
лістоў у мінулыя гады.