17 чэрвеня 2012 г.
у Непі, недалёка ад Рыма, адбылася беатыфікацыця благаслаўлёнай Цэцыліі Эўзэпі, італьянскай
свецкай тэрцыяркі. Яна нарадзілася ў 1910 г. ў Монтэ Романо, каля Вітерба, у вельмі
беднай і пабожнай сялянскай сям’і. Цэцылія была вельмі жывой і ўражлівай дзяўчынкай,
любіла маліцца і слухаць катэхетычных навук. У 1915 г., пасля смерці бацькі, Цэцылія
разам з маці пераехала жыць у Непі, дзе правяла большасць свайго кароткага жыцця.
Тут яна пачала навуку ў кляштары законніц цыстэрцыянак. Тут нарадзілася ў ёй пакліканне
да законнага жыцця. У 1922 г. Цэцылія паступіла ў Ордэн Слуг Марыі і стала таксама
членам Каталіцкай акцыі. Збірала вакол сябе мясцовыя дзеці навучаючы іх малітвам
і катэхізацыі. У возрасце 13 гадоў, у 1923 г. Цэцылія паступіла у горадзе Пістоя да
так званых “Мантэлатак”, але пасля 3 гадоў, па прычыне хваробы, вярнулася ў Непі.
Тут апынулася ў цэнтры для хворых , у якім засталася да канца свайго жыцця і дзе пазнаёмілася
з кс. Роскіні, які распазнаў у дзяучыне схільнасці і імкненні да святасці, стаючы
яе духоўным кіраўніком. На яго загаду Цэцыліся вяла дзённік, у якім запісвала свае
духоўныя перажыванні і думкі. Памерла ў 1928 г.
Св. беатыфікацыйную Імшу
ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Сённяшняяя
беатыфікацыя з’яўляецца 7 у гэтым годзе і 108 з пачатку пантыфіката Бэнэдкта ХVI.