2012-06-17 16:58:32

Пасланне Папы да ўдзельнікаў Сусветнага эўхарыстычнага кангрэса ў Дубліне


RealAudioMP3 17 чэрвеня 2012 г. у Дубліне завершыўся Сусветны эўхарыстычны кангрэс, які праходзіў пад дэвізам: “Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом і нашым бліжнім”. Урачыстае закрыццё форума адбылося св. Імшой на стадыёне “Croke Park” у Дубліне. Яе ўзначаліў спецыяльны пасланнік Папы кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Да ўдзельнікаў Літургіі свой спецыяльны відэазварот скіраваў БэнэдыктХVI. У ім Папа нагадаў, што Кангрэс адбыўваўся ў перыядзе, у якім Касцёл падрыхтоўваецца адзначаць Год веры з нагоды 50 –годдзя ІІ Ватыканскага Сабора, падзеі, якая дала пачатак вялікаму абнаўленню Касцёла. Пантыфік адзначыў, што аднаўленне літургіі, якое здзеснілі Айцы Сабору прынесла вялікія рэзультаты, але ў між часе ўзнікла шмат непаразуменняў па гэтым пытанні. “Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць на шляху сапраўднага літургічнага абнаўлення”, - адзначыў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што ў Ірландыі на працягу стагоддзяў святары, законнікі, законніцы і місіянеры распаўсюджвалі Добрую Навіну любові і прабачэння Бога. “Вашы продкі ведамі, як спрыяць святасці і згоднаму жыццю, (....) як ўмацоўваць еднасць універсальнага Касцёла з Наступнікам св. Пятра і як перадаваць наступным пакаленням любоў да веры і хрысціянскія цноты”, - адзначыў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што аднак гэтая вера і любоў да Пана былі нядаўна парушаны грахамі некаторых святароў, якія злоўжывалі асобы, даручаныя іх апецы. “Замест таго, каб паказваць ім шлях да Хрыста, да Бога і сведчыць аб Яго дабрыні, яны здзейснілі злоўжыванні праз што падарвалі давер да Касцёла”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI і запытаў, як магчыма патлумачыць гэты факт, бо асобы, якія рэгулярна прымалі цела Пана і спавядалі свае грахі так зняважылі іншых. Гэта застаецца загадкай. “Іх хрысціянская вера больш не натхнялася радаснай сустрэчай з Езусам”, - сказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што моліцца за тое, каб Кангрэс у Дубліне стаў для кожнага з яго ўдзельнікаў, плённым духоўным досведам адзінства з Хрыстом і яго Касцёлам.

На заканчэнне свайго відэазарота Бэнэдыкт ХVI абвясціў, што наступны Сусветны эўхарыстычны кангрэс адбудзецца ў 2016 г. у Себу на Філіпінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.