Святы Пасад: трэба дакладна вызначыць, што такое “зялёная эканоміка”
Апостальская Сталіца
выказала сваё меркаванне па пытаннях навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця.
Ватыканская газета друкуе галоўныя палажэнні дакументу, прымеркаванага да чарговай
сустрэчы арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці
“Рыа +20”. Святы Пасад лічыць, што карыстанне энергетычнымі тэхналогіямі не павінна
прыносіць небяспеку чалавеку і прыродзе. Апостальская Сталіца настойвае на тым, што
працэс развіцця не можа абмяжоўвацца тэхнічным вымярэннем, але павінен кіравацца этычнай
складаючай.
У некаторых выпадках, як адначаецца ў дакуменце, прагрэс паглыбіў
праблемы ў развіцці многіх краін. Таму трэба вызначыць адказнасць і прызнанне неабходнасці
змен у мадэлях вытворчасці і спажывання; пашырыць удзел у агульных дабротах, у прыватнасці,
першай неабходнасці; развіваць салідарнасць на сусветным узроўні; абараняць стварэнне
і прызнаваць роўнасць паміж пакаленнямі.
Святы Пасад жадае, каб было дакладна
вызначана і растлумачана паняцце “зялёнай эканомікі”, каб у будучым пазбегнуць чарговай
пасткі пратэкцыянізму. “Зялёная эканоміка”, на думку Апостальскай Сталіцы, павінна
мець у цэнтры ўвагі інтэгральнае развіццё чалавека.