Кс. Ламбардзі абверг інфармацыю аб знікненні ватыканскага інтэрнэт-дарадчыка
Кс. Фэдэрыка Ламбардзі,
кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў 14 чэрвеня 2012 г., што допыты
камердынера Папскага дома Паўла Габрыэле, які нелегальна захоўваў канфідэнцыйныя дакументы
Бэнэдыкта ХVI, “на гэтым тыдні не запланаваны і будуць адноўлены на наступным”. Прадстаўнік
Апостальскай Сталіцы абверг, як “цалкам не абгрунтаваную і не маючую нічога супольнага
з рэальнасцю”, інфармацыю італьянскай прэсы аб знікненні былога хакера, а зараз інтэрнэт-дарадчыка
Святога Пасаду, маючага поўны доступ да кампутарнай сеткі Ватыкану. “Я здзіўлены гэтай
інфармацыяй. Я нават праверыў яе у Губернатараце, жандармерыі і Дзяржсакратарыяце
і не знайшоў абсалютна ніякай сувязі з рэальнасцю”, - адзначыў італьянскі езуіт.
Кс.
Ламбардзі таксама паведаміў, што 22 чэрвеня журналісты, акрэдытаваныя пры Апостальскай
Сталіцы, змогуць наведаць Інстытут рэлігійных спраў, больш вядомы як Ватыканскі банк.
“Гэты візіт мае на мэце пазнаёміць іх з тэхнічнай і аператыўнай дзейнасцю гэтай ўстановы,
а таксама з яе метадамі працы”, - паінфармаваў кіраўнік Залы Друку.