2012-06-15 13:19:44

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла ў онлайн-версіі


RealAudioMP3 Катэхізіс Каталіцкага Касцёла ў англійскім выданні цяпер даступны ў Інтэрнэце. Біскупская канферэнцыя ЗША апублікавала Катэхізіс у інтэрнэце з улікам усіх асноўных фарматаў электронных кніг. Карыстальнікі могуць знайсці поўны тэкст з яго 2865 артыкуламі і спампаваць яго. Выйшаўшы па-лацінску Катэхізіс, з 1992 г. быў апублікаваны на шматлікіх мовах. Другая, дапоўненая ангельская версія разышлася тыражом у 988 тыс. асобнікаў. У 2011 г. Касцёл у ЗША выдаў электронную версію, якую набылі ў інтэрнэт-крамах больш за 7 тыс. кліентаў.

Бясплатная онлайн-версія Катэхізіса даступна на афіцыйнай вэб-старонцы епіскапату ЗША (www.usccb.org). Канферэнцыя Біскупаў мяркуе, што ёй будзе карыстацца больш за 2 млн наведвальнікаў у месяц.







All the contents on this site are copyrighted ©.